27 чэрвеня 2020 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Анатоля Мікалаевіча Крэйдзіча (1965), журналіста, пісьменніка
Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч нарадзіўся 27 чэрвеня 1965 г. у вёсцы Заверша Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. У 1979 г. разам з маці пераехаў у в. Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, тут пайшоў у восьмы клас Рудскай школы. Праз год паступіў у Ржэўскі саўгас-тэхнікум на агранамічны факультэт, які скончыў у 1984 г.
2018 г. — 500 гадоў з часу першага ўпамінання в. Заверша (Драгічынскі раён) у пісьмовых крыніцах (1518)
Вёска Заверша размешчана на рэдкім для Палесся ўзвышшы — Загараддзі, на паўночным усходзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Першае пісьмовае ўпамінанне назвы Заверша адносіцца да пачатку ХVI ст. У 1518 г. згадваецца «востраў Заверша» сярод угоддзяў сяла Бездзеж у сувязі са спрэчкай паміж князем пінскім Ф. І. Яраславічам і католікамі Трокскага касцёла Маці Божай. Першы ўспамін вёскі Заверша ў дакументах зафіксаваны ў 1783 г., тады яна адносілася да Пінскага павета Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
27 чэрвеня 2015 года – 50 гадоў з дня нараджэння Анатоля Мікалаевіча Крэйдзіча (1965), пісьменніка, публіцыста, Заслужанага журналіста Рэспублікі Беларусь
Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч, нарадзіўся 27 чэрвеня 1965 года ў весцы Заверша Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. У 1979 годзе разам з маці пераехаў у вёску Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, тут пайшоў у восьмы клас Рудскай школы.
16 жніўня 2013 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Майсея Калінікавіча Юскаўца (1898–1969), вучонага ў галіне ветэрынарыі, акадэміка НАН Беларусі і Акадэміі сельскагаспадарчых навук Беларусі, заслужанага дзеяча навук Беларусі
Майсей Калінiкавіч Юскавец нарадзіўся 16 жніўня 1898 года ў в. Заверша Бездзежскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губернii (цяпер в. Заверша Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці).